«У Крамлі пануе параноя»
5- 5.05.2024, 16:09
- 10,964
Якія мэты мае Расея, калі абвяшчае ў вышук Зяленскага.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў ЗША ў 2005—2010 гадах, а таксама ў Францыі ў 2014—2020 гадах Алег Шамшур расказаў у эфіры Radio NV, якія некалькі мэт мае Расея, калі абвяшчае ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Практычных наступстваў, як на мяне, гэта не будзе мець ніякіх. І гэта проста сведчанне, з аднаго боку, той параноі, якая зараз пануе ў Крамлі і ў Расеі. З іншага боку, гэта, відавочна, разлічана на тое, каб дэстабілізаваць псіхалагічна нашае палітычнае кіраўніцтва. Я думаю, што гэта таксама абсалютна нікчэмныя капрызы», - сказаў Шамшур.
Такое паведамленне дыпламат таксама разглядае як сігнал для ўнутранага расейскага спажыўца - быццам Расея ўсё можа.
«Магу сабе ўявіць, што гэта таксама адказ на тое, што выдадзены [Міжнародным крымінальным судом] ордэр на арышт [расейскага дыктатара Уладзіміра] Пуціна. І гэта адзін з расейскіх зваротных хадоў. Гэта значыць, тут я бачу некалькі цэляў, але пры ўсяоякіх умовах (у тым, што тычыцца Украіны, што тычыцца міру, нашых партнёраў) гэта абсалютна нікчэмна», - дадаў Шамшур.