«Мяняюць правілы гульні»: Украіна атрымае экспэрыментальныя дальнабойныя набоі
4- 5.05.2024, 16:31
- 11,462
Бяспечных месцаў для расейцаў стане яшчэ менш.
Украіна на трэцім годзе поўнамаштабнай вайны адчайна мае патрэбу ў зброі і боепрыпасах. У той жа час заходнія кампаніі маюць перадавыя распрацоўкі, якія могуць узмацніць магчымасці УСУ.
Пра гэта распавёў генеральны дырэктар нямецкага зброевага гіганта Rheinmetall Армін Папергер у размове з Handelsblatt. Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб перадавых артылерыйскіх набоях, з вялікай далёкасцю паразы.
"Украіне перададуць прататыпы артылерыйскіх набояў далёкасцю палёту 100 кіламетраў", — сказаў ён.
Папергер адзначыў, што кампанія цяпер у асноўным сканцэнтравала намаганні на вытворчасці артылерыйскіх боепрыпасаў, паколькі менавіта яны "мяняюць правілы гульні".
“Расея выпускае вялікую колькасць набояў. Украіна, з іншага боку, можа адказаць на гэтыя напады толькі ў абмежаванай ступені з-за іх нястачы. Заходні свет не гатовы да звычайнай вайны”, — дадаў ён.
Паводле ягоных слоў, Rheinmetall да пачатку ўварвання вырабляў блізу 70 тысяч набояў у год, аднак у 2024 годзе канцэрн можа выйсці на 700 тысяч. Пры гэтым можа нарасціць вытворчасць і да 1,1 мільёна за год.
Украіна ўжо атрымлівала ад Захаду дальнабойныя набоі Vulcano, якія ў розных мадыфікацыях маюць далёкасць знішчэння ад 50 да 70 кіламетраў. Аднак іх ва УСУ было перададзена некалькі сотняў.
Колькі прататыпных набояў атрымаюцьУСУ ад Rheinmetall невядома, як і не пазначана пра што наогул ідзе гаворка.