У Іране жывая рыба падала проста з неба
12- 5.05.2024, 18:33
- 13,444
Дзіўная прыродная з'ява патрапіла на відэа.
У суботу, 4 траўня, у Іране людзі сталі сведкамі цікавай прыроднай з'явы. У Ясуджы пасля дажджу раптоўна з неба пачала падаць жывая рыба.
Пра гэта паведамляе выданне Рravda-en. Адзначаецца, што прычынай стала тарнада, якое прайшло над вадаёмам.
Яно падхапіла рыбу з вадаёма і панесла яе ў горад за некалькі кіламетраў. На відэа, якое распаўсюджваюць у Сеціве, бачна, што рыба падае проста з неба. І ў той жа час некаторыя рыбіны жывыя, хоць пэўная частка разбівалася аб асфальт.
Жыхары горада былі здзіўленыя гэтай з'яве, тым больш, што дождж, які прайшоў напярэдадні «рыбападу», быў не моцны. Ён не прадказваў якіх-небудзь падобных падзей.
🇮🇷 Rain of fish fell over the Iranian Yasuj.
— dana (@dana916) May 3, 2024
The main version of what happened: a tornado swept over a reservoir and threw fish several kilometers inland. pic.twitter.com/BINhCSvdCq