Новыя ўдары УСУ і напады расейцаў: раскрыты падрабязнасці баёў на Вялікдзень
2- 5.05.2024, 21:25
- 5,494
У Генштабе УСУ распавялі аб сітуацыі на фронце.
За 5 траўня на фронце ва Украіне зафіксавалі 103 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ.
Адзначаецца, што на самых "гарачых" кірунках фронту сітуацыя наступная:
На Северскім і Слабажанскім кірунках артылерыйскі і мінамётны абстрэл ворага зазналі больш за 20 населеных пунктаў.
На Купянскім кірунку УСУ адбілі 11 атак; пад артылерыйскім і мінамётным агнём было блізу 10 населеных пунктаў.
На Ліманскім кірунку УСУ адбілі 4 атакі; ад артылерыйскіх і мінамётных абстрэлаў пацярпелі больш за 10 населеных пунктаў.
На Бахмуцкім кірунку УСУ адбілі 32 атакі; пад артылерыйскім і мінамётным агнём было больш за 10 населеных пунктаў.
На Аўдзееўскім кірунку УСУ адбілі 24 атакі; артылерыйскі і мінамётны абстрэл зазналі блізу 20 населеных пунктаў.
На Новапаўлаўскім кірунку УСУ адбілі 16 спроб расейцаў прарваць абарону; пад артылерыйскім і мінамётным агнём акупантаў былі больш за 10 населеных пунктаў.
На Арэхаўскім кірунку расейцы 5 разоў атакавалі; артылерыйскі і мінамётны абстрэл зазналі блізу 15 населеных пунктаў.
На Херсонскім кірунку расейцы не адмаўляюцца ад намеру выцесніць УСУ з плацдармаў на левабярэжжы Дняпра; учынілі 2 беспаспяховыя атакі; артылерыйскі і мінамётны абстрэл зазналі блізу 20 населеных пунктаў.
Страты Расеі ва Украіне 5 траўня - новыя звесткі
Паведамляецца, што за дзень авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла ўдары па 13 раёнах засяроджвання асабовага складу і 4 зенітна-ракетных комплексах расейскіх войскаў. А падраздзяленні ракетных войскаў знішчылі 1 раён засяроджвання асабовага складу, 3 радыёлакацыйныя станцыі, 2 сродкі супрацьпаветранай абароны і 2 артылерыйскіх сродкі расейцаў.
Тым часам расейцы нанеслі 2 ракетныя і 100 авіяцыйных удараў, здзейснілі 57 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах: “З прычыны расейскіх тэрарыстычных нападаў, на жаль, ёсць параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі шматпавярховыя і прыватныя дамы, а таксама іншыя аб'екты інфраструктуры”.