Колькі беларусаў занята на дзвюх працах
- 1.05.2024, 21:17
- 7,142
Статыстыка Белстата.
У эканоміцы краіны занята 45,2 адсотка агульнай колькасці насельніцтва. Гэта 4,2 млн чалавек. Такі лік прывёў Нацыянальны статыстычны камітэт да Дня працы.
Большая частка – 56,9% – занятая ў прыватнай уласнасці, 38,8% прыпадае на дзяржаўную ўласнасць, астатнія 4,3% – у замежным сегменце.
Сярод працоўных больш жанчынаў (50,3%), чым мужчынаў (49,7%). Моладзь да 31 года ў агульнай колькасці занятых займае 20,5%.
Пераважная большасць – 98,7% – працуе толькі на адной працы. Апроч асноўнай, дадатковая занятасць ёсць у 1,3%.
Паводле статыстыкі, амаль усё занятае насельніцтва – 95,5% – працуе паводле найму.
Самая шматлікая сфера ў Беларусі – прамысловасць: у ёй занята 23,4% працоўнага насельніцтва.
На другім месцы – аптовы і раздробны гандаль, рамонт аўто і матацыклаў (13,7%).
Далей ідуць адукацыя (11,1%) і сельская, лясная, рыбная гаспадаркі (10,1%). Замыкае топ-5 ахова здароўя – у ёй 7,9% працоўных.