25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афшор» толькі для сваіх?

На днях з'явілася паведамленне, што з наступнага года беларускі ўрад мае намер на ўсёй тэрыторыі краіны дзякуючы падатковым і мытным ільготам стварыць адзіную афшорную зону для замежных інвестараў.

Паводле праекту дэкрэту прэзідэнта, усе кампаніі, якія маюць у статутным фондзе звыш 51% замежных капіталаў і што працуюць на экспарт, з моманту рэгістрацыі будуць на 5 гадоў вызваленыя ад выплаты большасці падаткаў, а таксама мытных пошлін. Урад, такім чынам, спадзяецца прыцягнуць у Беларусь 2,3 млрд. даляраў замежных інвестыцый, з якіх прамыя інвестыцыі складуць 1,2 млрд. даляраў. Дадзеную інфармацыю пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыя’97 эканаміст даследчага цэнтра Інстытута прадпрымальніцтва і мэнэджменту Аляксандр Чубрык.

«Складана сказаць, наколькі гэта палепшыць сітуацыю з інвестыцыямі. Бо галоўная праблема ў Беларусі для інвестараў гэта не высокія падаткі, а агульная эканамічная і палітычная сітуацыя. Калі ў эканамічнай дзейнасці няма празрыстасці, ніякіх фундаментальных перамен новы ўказ не прынясе», – мяркуе эканаміст.

Эксперт звярнуў увагу на закрытасць і непразрыстасць пагадненняў, якія здзяйсняюцца ў Беларусі. «Гэта выразна дэманструе змена ўласнікаў таго ж аператара мабільнай сувязі Velcom. Бо, нягледзячы на абяцаныя падатковыя ільготы, ніхто, акрамя «сваіх», не ведае памеры разнастайных адкатаў, хабараў і г.д. Сапраўдных замежных інвестараў у выгодныя сферы беларускай эканомікі проста не пусцяць. Я думаю, што прыняцце гэтага дэкрэту да сур'ёзных зрухаў не прывядзе. Афшора не атрымацца. Тут трэба ўкладваць вялізныя грошы, развіваць прамысловасць, а не проста фірму рэгістраваць», – лічыць эканаміст.

Эксперт выказаў здагадку, што такім чынам рыхтуецца спрыяльная глеба для выкарыстання сродкаў ценявых беларускіх мільянераў, якія пад выглядам замежных інвестараў, змогуць укласці раней вывезеныя сродкі ў эканоміку. «Цяпер, такая сітуацыя, калі грошы, раней вывезеныя з нашай краіны, актыўна інвестуюцца ў Беларусь. Цалкам магчыма, што распрацоўка ўказу ініцыяваная пэўным колам забяспечаных беларусаў, якія хочуць укласці грошы ў справу, не плацячы высокіх падаткаў. Яны і рыхтуюць сабе ільготы пасродкам дадзенага ўказу», – мяркуе Аляксандр Чубрык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках