25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін, Go Home! (Фота, відэа)

25
Пуцін, Go Home! (Фота, відэа)

У Менску працягваюцца акцыі «За незалежную Беларусь!». 13 снежня ўвечары ў Менску зноў прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна. Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» выйшлі ў цэнтр Менска, на вуліцу Няміга, з расцяжкай «Пуцін, Go Home!». Маладыя людзі разгарнулі еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі «Пуцін, Go Home!», «Незалежнасць!», «Жыве Беларусь!», «Не саюзу з Расеяй!», «Тут не Расея!» і рвалі партрэты Пуціна.

Акцыя прайшла ў шматлюдным месцы і прыцягнула ўвагу менчукоў. Большасць мінакоў спыняліся каля пратэстантаў і выказвалі словы падтрымкі. Разарваныя партрэты Пуціна змяшаліся з брудам. Тут жа падскочыў брамнік з шуфлікам і венікам і падмёў усё, што засталося ад партрэтаў прэзідэнта Расеі.

Скандуючы незалежніцкія лозунгі, маладыя людзі прастаялі каля 10 хвілін. Пасля пад'ехаў аўтобус АМАПу і два дзесяткі амапаўцаў накінуліся на дэманстрантаў. Убачыўшы амапаўцаў, прысутныя селі на зямлю. Як і 12 снежня на Кастрычніцкай плошчы, з маладымі людзьмі абышліся жорстка – дзяўчат і хлопцаў цягнулі ў аўтобус поцягам. Пры гэтым амапаўцы ад стараннасці слізгалі па лёдзе і самі падалі на зямлю…

Затрыманыя 15 моладзевых актывістаў. Маладзёнаў адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

Мінакі, якія назіралі за разгонам, спрабавалі адбіць дэманстрантаў, крычалі амапаўцам: «Што вы робіце?! Вы ж беларусы!».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках