26 лiстапада 2024, aўторак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны мітынг у гандлёвым цэнтры «Паркінг» (Фота)

13

Дэкрэт № 8, якім нібыта спрашчаецца парадак рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, не вырашыць праблемаў прадпрымальнікаў. Ён прыняты, каб збіць напал у прадпрымальніцкай серадзе. Пра гэта заявілі 19 снежня ўдзельнікі стыхійнага мітынгу, узніклага ў сталічным гандлёвым цэнтры "Паркінг", піша БелаПАН.

Прадпрымальнікі лічаць, што самае галоўнае, што ўлада магла б зрабіць, – гэта адмяніць пункт 1.1 указу № 760, якім уносіцца забарона на прыцягненне індывідуальнымі прадпрымальнікамі з 1 студзеня 2008 года наёмных працаўнікоў за выключэннем блізкіх сваякоў.

"Аднак у парламенце няма ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка? Улада нас не чуе", – канстатавала на мітынгу прадпрымальніца Ірына. Дарэчы, у дадзеным становішчы прадпрымальнікі нават баяцца называць свае прозвішчы.

Паводле яе слоў, "калі б прадпрымальнікі больш актыўна ўдзельнічалі ў такіх акцыях, улада, магчыма, пачула б нас і нешта распачала".

На думку прадпрымальніцы, "людзі запужаныя". "Мы ўсе на гручках. Хтосьці ўзяў крэдыт, хтосьці баіцца, што яго пазбавяць ліцэнзіі", – сказала яна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках