25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль запатрабуе ад Лукашэнкі расплаты

3
Крэмль запатрабуе ад Лукашэнкі расплаты

Апошняя сустрэча ўрадавых дэлегацый Расеі і Беларусі завяршылася на здзіўленне дзейсна. Учора Менск атрымаў крэдыт у $1,5 млрд. Раней прэзідэнт Расеі даручыў разгледзець у надыходзячым годзе заяўку яшчэ на адзін крэдыт – у $2 млрд. Цана газу для Беларусі ў I квартале 2008 года падвысіцца зусім не на шмат.

Аднак, як піша сёння газета «Ведомости», стасункі паміж Пуціным і Лукашэнкам зусім не пацяплелі. Гаворка ідзе пра працягненні новай палітыкі па дачыненні да Беларусі. Крэмль з канца 2006 года дэманструе, што не мае намеру рабіць Лукашэнку ранейшых падарункаў.

На першы погляд можа здацца, што Масква вяртаецца да ранейшай палітыкі па дачыненні да свайго ключавога саюзніка ў СНД, адзначае газета. З сярэдзіны 1990-х гадоў Менск наўзамен гарантыі лаяльнасці і працягнення вайсковага супрацоўніцтва (Расеі неабходныя размешчаныя ў Беларусі аб'екты СПА) атрымліваў значную эканамічную выгаду – танныя энергарэсурсы. Эканоміка Беларусі ў 2004-2006 гады расла ў сярэднім на 10% у год. Гэтыя вынікі былі дасягнутыя шмат у чым дзякуючы магчымасці закупляць у Расеі нафту па унутрырасейскіх цэнах і прадаваць нафтапрадукты на Захад па рынкавых.

Гэты час ужо не вернецца. Тэмпы росту ВУП Беларусі ў перыяд з студзеня па лістапад знізіліся да 8,2%. З выдадзеным учора крэдытам Расея доўга цягнула – Менск прасіў яго яшчэ ў лютым 2007 года з мэтай кампенсаваць страты беларускай эканомікі ад больш як двухразовага (з $46,7 да $100 за 1000 куб. м) падвышэнні цэн на газ у студзені 2007 г. Ды і цяперашняя цана на газ для нашай краіны насамрэч невялікая саступка. Сярэднегадавы кошт, па словах намесніка міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі Івана Мацёрава, складзе $125 за 1000 куб. м. Акрамя таго, Масква пагадзілася падпісаць дамоўленасці толькі наўзамен новых гарантый таго, што «Газпром» зможа давесці сваю долю ў «Белтрансгазе» да 50% (пакуль «Газпром» купіў 12,5% акцый за $625 млн).

Такім чынам, гаворка ідзе не пра пацяпленне, а пра працягненне новай палітыкі па дачыненні да Беларусі, піша газета «Ведомости». Крэмль з канца 2006 г. дэманструе, што не мае намеру рабіць Лукашэнку ранейшых падарункаў. З пачатку 2007 г. Расея ўвяла пошліну ў $180,7 за тону на экспарт нафты ў Беларусь і рэзка скараціла прыбыткі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Яны пакідалі сабе ўсю валютную выручку ад экспарту нафтапрадуктаў на Захад у парушэнне пагаднення 1995 г., па якім 85% выручкі павінна было вяртацца ў Расею, з прычыны чаго Масква штогод губляла $3-4 млрд.

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Маскву ў імкненні «прыватызаваць усю Беларусь», прыстрашыў падвысіць цану за арэнду расейскіх аб'ектаў СПА і паспрабаваў знайсці новых пастаўшчыкоў танных энерганосьбітаў. Венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес і яго іранскі калега Махмуд Ахмадзінежад склалі дамовы аб пастаўках беларускай прамысловай прадукцыі, аднак не выказалі гатоўнасці выдаць Менску льготныя крэдыты або субсідаваць рэжым Лукашэнкі, пастаўляючы яму энерганосьбіты па льготных цэнах.

На думку расейскага выдання, «у гэтай сітуацыі Лукашэнку давядзецца пагадніцца з тым, што частковая прыватызацыя беларускіх актываў наўзамен эканамічнай падтрымкі Масквы непазбежная, а публічныя інвектывы ў адрас Крамля яму проста шкодныя».

Даведка www.charter97.org. Ёсць для беларускага кіраўніцтва варыянт, які не пагражае, як расейскі, стратай незалежнасці або дзяржаўнай уласнасці, але пра які расейскія «Ведомости» не пішуць. Гэта супрацоўніцтва з Еўропай. Але для гэтага ўладам Беларусі неабходна зрабіць крокі насустрач дэмакратычным рэформам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках