26 лiстапада 2024, aўторак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гайда, турысты, да нас у калгас!

3

Сапраўдны агратурызм укараняюць у СПК «Першамайскі і Ко» Смалявічскага раёна. Тут турысты не толькі пасіўна адпачываюць, але могуць і папрацаваць у калгасе.

Досвед выкарыстання турыстаў у якасці бясплатнай працоўнай сілы «першамайцы» перанялі ў свайго нямецкага калегі, кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Гартэнблюк», што ў наваколлях нямецкага Кёльна. Турысты могуць апрацоўваць градкі і самі выгадоўваць гародніну. Незвычайны бізнэс прынёс дывідэнды, і ўдачлівы фермер плануе заняцца жывёлагадоўляй. Турысты змогуць назіраць за свіннямі і каровамі, даіць кароў, рыхтаваць з яго масла, тварог, сыр…

А пад Смалявічамі турыстам таксама прапаноўваюць паўдзельнічаць у сельскім вытворчым працэсе. Тут ужо не першы год зарабляюць на прыцягненні турыста да працы. Тут можна не толькі градку ўскапаць, казу падаіць або за плугам прайсціся, але і паўдзельнічаць у засеўках або ўборачнай, а ўзімку падаглядаць за нованароджаным цялём і вывезці гной, паведамляе «Борисов Электронный».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках