25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанку заклікаюць падтрымаць санкцыі ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

Украінскія інтэрнэт-выданні "Українська правда", "Главред", "ЛІГАбізнесінформ" і "Кореспондент" праводзяць конкурс пытанняў «Спытай прэзідэнта Украіны». На найбольш цікавыя з іх прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка адкажа 27 снежня ўвечары падчас сваёй выніковай прэс-канферэнцыі.

Сярод пытанняў, якія ўжо паступілі, ёсць шмат датычных і беларуска-ўкраінскіх стасункаў. Адно з пытанняў гучыць наступным чынам: «Чаму Украіна не далучылася да санкцый ЕЗ і ЗША аб забароне ўезду на сваю тэрыторыю беларускім службоўцам, якіх міжнародная супольнасць лічыць датычнымі да забойстваў вядомых палітыкаў і фальсіфікацый на выбарах?».

Што адкажа на гэтае пытанне прэзідэнт Юшчанка, можна будзе даведацца ўжо сёння ўвечары.

Прэс-канферэнцыю будуць трансляваць у прамым эфіры Першы нацыянальны канал Украіны, "5 канал", "24 канал", Нацыянальная радыёкампанія і Сусветная іншамоўная служба Украіны «Украина и мир», а таксама прадугледжаная онлайн-трансляцыя ў Інтэрнэце.

Дарэчы, жадаючыя могуць задаць сваё пытанне або прагаласаваць за пытанне аб санкцыях ТУТ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках