25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»

3

Жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна будзе сустракаць Новы год бяз мужа, але верыць, што гэта ў апошні раз. “Будзем чакаць, спадзявацца і чакаць добрых навінаў. Я перакананая, што наступны год будзе годам вызваленьня майго мужа”, -- кажа жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Пра гэта ж мараць і ў сям’і былога дэпутата Андрэя Клімава. Паводле жонкі палітвязьня Тацяны, напярэдадні ўсе ў сям’і атрымалі віншавальныя паштоўкі ад Андрэя з Новым годам.

Тацяна згадала расповеды мужа пра тое, як ён сустракаў Новы год ў менскай калёніі. Там вязьні гатавалі самаробны торт з батону, печыва і згушчонкі, ды частаваліся ім з гарбатай, віншуючы адзін аднаго. “Мяркую, і ў Мазырскай калёніі вязьні не адмовіліся ад традыцыі адзначаць гэтае сьвята”, – кажа Тацяна Клімава.

“Ва ўсіх і паўсюдна ёсьць імкненьне да сьвята, а Новы год – як раз такое сьвята, якое зьвязанае з надзеямі, з марамі на спаўненьне пажаданьняў. Таму настрой вязьняў мусіць быць лепшым, чымсьці ў звычайныя дні, і мяркую, яны таксама будуць гэта сьвята адзначаць”, -- кажа Таццяна Клімава

Нагадаем, Андрэй Клімаў адбывае ужо трэцяе пакараньне. Гэтым разам апазыцыянэра асудзілі на паўтара году зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за артыкул у інтэрнэце.

Грамадзкі камітэт абароны Артура Фінькевіча правёў паседжаньне, на якім заплянаваны шэраг акцыі ў абарону актывіста. На мінулым тыдні Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара году зьняволеньня ў дадатак да двух гадоў “хіміі”, якія ён амаль адбыў у Магілёве. Ужо пададзеная касацыйная скарга на прысуд. Тым часам маладзёвы рух актывізаваў змаганьне за вызваленьне Артура праз вулічныя акцыі пратэсту і кампаніі салідарнасьці.

Новыя зьвесткі пра Зьмітра Дашкевіча прывёз са Шклову ягоны бацька. Вячаслаў Дашкевіч спатканьнем з сынам быў вельмі задаволены.

“Пачынаю рыхтавацца да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі”, – сказаў Зьміцер Дашкевіч бацьку. Актывіст спадзяецца сустрэць сьвята ўжо на волі – ягоны тэрмін заканчваецца ў сярэдзіне сакавіка.

Нагадаем, нядаўна Зьмітра Дашкевіча таксама судзілі другі раз – за адмову сьведчыць супроць актывістаў “Маладога фронту”. У дадзеным выпадку абышлося без павялічэньня тэрміну зьняволеньня – суд пакараў Дашкевіча вялікім грашовым штрафам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках