25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Больш вынікаў узамен на большую падтрымку

Еўрапейская палітыка добрасуседства вызначае асноўныя прыярытэты. Асноўнымі прыярытэтамі Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД) стануць рэфармаванне энергетычнай сферы краін-суседзяў, пабудова новых транспартных сетак, урэгуляванне замарожаных канфліктаў, ажыццяўленне эканамічных і адміністрацыйных рэформаў, барацьба з беднатой і паляпшэнне доступу да адукацыі і працаўладкавання. Беларусі ж для поўнамаштабнага ўдзелу ў праграмах ЕПД неабходна выканаць 12 рэкамендацый.

Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі, 5 снежня камісар ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер прадставіла ў Брусэлі дакумент пад назовам "Моцная Еўрапейская палітыка добрасуседства". Ён вызначае комплекс дзеянняў, накіраваных на далейшае ўмацаванне ЕПД.

У паведамленні падкрэсліваецца, што цяперашняя Еўрапейская палітыка добрасуседства засноўваецца на прынцыпе "больш вынікаў узамен на большую падтрымку". Паводле гэтага прынцыпу, чым больш дзяржава прасоўваецца на шляху набліжэння да еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў, тым большую падтрымку яна атрымоўвае ў рамках ЕПД.

У паведамленні таксама адзначаецца, што адной з першых дзяржаў, якія атрымалі падтрымку ў рамках ЕПД, стала Украіна. Нядаўна Еўракамісія абвясціла пра падаванне краіне дадатковых 22 млн. еўра для рэфармавання ўкраінскага энергетычнага сектара, у прыватнасці на развіццё тэхналогій энергазахавання і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі.

У рамках ЕПД робіцца таксама падтрымка Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ), які працуе ў Вільні. "Дзякуючы гэтай падтрымцы больш як 500 беларускіх студэнтаў змаглі прайсці навучанне ў ЕГУ, а таксама ва ўніверсітэтах Украіны", – адзначаецца ў паведамленні.

Для поўнамаштабнага ўдзелу ў праграмах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Беларусі неабходна выканаць 12 рэкамендацый. Сярод іх – аднаўленне палітычных правоў і свабодаў, вызваленне палітвязняў, развіццё незалежных СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках