25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя лідэры прадпрымальніцкага руху

7

Раніцай 10 студзеня сяброў кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" актывістаў прадпрымальніцкага руху Алесандра Цацуру і Віктара Крываля спынілі на трасе па дарозе ў Менск. Таксама па дарозе з Барысава ў Менск быў затрыманы лідэр кампаніі Віктар Гарбачоў.

Прадпрымальнікі былі спыненыя каля Самахвалавічаў. Разам з сем'ямі яны на мікрааўтобусе, які належыць А.Цацуры, накіроўваліся ў Менск, дзе на Кастрычніцкай плошчы а 12 гадзіне пачнецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, паведамляе БелаПАН.

Мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі ДАІ. Старэйшы лейтэнант Сяргей Мірончык і маёр Васіль Шаманскі папрасілі выйсці з аўтамабіля і праехаць з імі ў аддзел міліцыі.

Нагадаем, 9 студзеня ўвечары ў Менску на скрыжаванні вуліц Старажоўскай і Багдановіча быў затрыманы грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца ў дадзены момант у спецпрыёменіку-размеркавальніку на Акрэсціна. У Рэчыцы 9 студзеня быў затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алег Шабетнік. Ён таксама збіраўся паехаць у Менск для ўдзелу ў дэманстрацыі прадпрымальнікаў. Сёння адбудзецца суд над актывістам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках