25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: «Улады сутыкнуліся з сур'ёзным супернікам»

13

Найбольш паспяховай акцыяй за апошнія гады назваў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася сёння ў Менску, былы палітвязень лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч.

«З аднаго боку, колькасць удзельнікаў у некалькі тысяч чалавек была цалкам чаканай, бо не проста закранутыя матэрыяльныя інтарэсы грамадзян, а вялізную колькасць людзей улады пазбаўляюць кавалка хлеба, ставяць на мяжу выжывання. З другога боку, напрыклад, было нечаканым, наколькі ў адсутнасць арыштаваных раней лідэраў людзі выказалі здольнасць самаарганізавацца і дзейнічаць згуртавана», – выказаў сваё меркаванне палітык.

Паводле яго слоў, «упершыню за некалькі гадоў людзі прайшлі з акцыяй пратэсту па цэнтральным праспекце ад Кастрычніцкай плошчы да Дому ўрада, перакрыўшы рух. Пры гэтым яны дзейнічалі спакойна, упарта і рашуча. Здаецца, што ўлады разумеюць, што ў асобе прадпрымальнікаў яны маюць справу з вельмі актыўнай і рашучай часткай грамадства. Гэтыя людзі не пойдуць працаваць на дзяржпрадпрыемствы за дробязь, не стануць жыць у бараках у Расеі, а будуць і надалей адстойваць сваё права на годнае жыццё ў сваёй краіне. Улады сутыкнуліся з сур'ёзным супернікам», – падкрэслівае Мікола Статкевіч і мяркуе, што цяпер усё залежыць ад таго, наколькі згуртавана прадпрымальнікі будуць дзейнічаць і пасля акцыі пратэсту.

На думку былога палітвязня, пры далейшых кансалідаваных дзеяннях у прадпрымальнікаў ёсць усе шанцы прымусіць улады самім шукаць кампраміс у наяўнай сітуацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках