25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2008 год стане Годам беларускай дзяржаўнасьці

8 студзеня адбылося пашыранае паседжаньне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаваньні 90‑х угодкаў БНР з удзелам кіраўнікоў палітычных партый, рухаў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Па выніках паседжаньня былі прынятыя звароты да беларускага народу і органаў улады «Аб абвяшчэньні 2008 году, году 90‑годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, — Годам беларускай дзяржаўнасьці».

У зваротах адзначаецца, што «падрыхтоўка да юбілею і яго святкаванне павінны стаць падмуркам яднання розных рухаў, партый, згуртаванняў, арганізацый, усіх грамадзян незалежна ад палітычнай арыентацыі на грунце прызнання прыярытэтамі дзяржаўнага будаўніцтва нацыятворных пытанняў мовы, гістарычна сцверджанай сімволікі, свабоды і дэмакратыі».

Аргкамітэт звярнуўся «да органаў улады краіны з прапановай абвясціць 2008 год — Годам беларускай дзяржаўнасці».

У накіраваных зваротах да Нацыянальнага Сходу і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь выкладзеныя наступныя прапановы:

1. Надаць 2008 году афіцыйны статус Года беларускай дзяржаўнасці.

2. Абвясціць 25 сакавіка дзяржаўным святам.

3. Даць афіцыйны дазвол на ўсталяванне памятных знакаў на будынку тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, дзе праходзіў Першы Усебеларускі кангрэс (1917 г.), і будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР (Мінск, вул. Валадарскага, 9).

4. Вярнуць у заканадаўчае поле і легальны грамадскі ўжытак нацыянальную гістарычную сімволіку і атрыбутыку, якія ў БНР мелі дзяржаўны статус.

5. Міністэрствам культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваць іх падведамасным установам правесці цягам году тэматычныя заняткі, лекторыі, конкурсы, прысвечаныя Году беларускай дзяржаўнасці.

6. Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь аказаць дапамогу выдавецтвам у выданні навукова‑публіцыстычных і мастацкіх твораў, прысвечаных гісторыі БНР і яе дзеячам.

7. Гарадскім і раённым адміністрацыям садзейнічаць у правядзенні ўрачыстых сходаў і юбілейных канцэртаў 25 сакавіка 2008 г.

У звароце да беларускага народу Агульнанацыянальны аргкамітэт заклікае «ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь прыняць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і святкаванні 90‑х угодкаў БНР. Кожная беларуская сям’я — гэта цаглінка ў гмах беларускай дзяржаўнасці, гэта паўнапраўны чыннік і творца яе сучаснай гісторыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках