25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Таўстыка: «Гэтая ўлада – антынародная»

3

«Калі на самым высокім узроўні ўлады кажуць пра розныя там дыялогі – з Захадам, Расеяй, нават у нейкай ступені – з палітычнай апазіцыяй, то ўчорашнія падзеі паказалі, што ўлады не гатовыя сёння толькі да дыялогу з уласным народам, з якім яны здольныя размаўляць выключна з пазіцыі сілы. Тое, што з боку ўладаў гучаць пагрозы, застрашэнне нейкімі карнымі дзеяннямі супраць нас, толькі чарговы раз сведчыць, што сённяшняя беларуская ўлада цалкам антынародная», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Таўстыка, камэнтуючы ўчорашнюю акцыю пратэсту прадпрымальнікаў.

“Калі казаць агулам, акцыя пратэсту, да якой мы рыхтаваліся, адбылася, на мой погляд, нават больш удала, чым мы разлічвалі. Хоць улады і паспрабавалі ізаляваць бальшыню лідэраў напярэдадні, але людзі, якія прышлі на плошчу, не разгубіліся і прадэманстравалі, што маюць мужнасць і сілы адстойваць свае правы”, - лічыць прадпрымальнік.

Па яго словах, прадпрымальнікі і далей будуць дамагацца адмены дыскрымінацыйнага указу. “Калі ж улады ўсё ж не пойдуць на саступкі, то наша змаганне з рэчышча эканамічнага канчаткова пяройдзе ў палітычнае, з адстойвання сваіх правоў да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі”, - падкрэсліў А.Таўстыка.

На яго думку, самая вялікая праблема ў шэрагох сённяшняй улады, чынавенства, гэта –безадказнасць і боязь. “Міністры, ня кажучы ўжо пра людзей ніжэйшага рангу, баяцца ўзяць на сябе адказнасць нават у нейкіх дробных пытаннях, у бальшыні выпадкаў не валодаюць сітуацыяй, калі з імі размаўляеш па нейкіх канкрэтных пытаннях. Ва ўладных структурах ніхто ні за што не адказвае ды ўсе ўсяго баяцца, што можа сведчыць толькі пра паралюш рэжыму”, - мяркуе прадпрымальнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках