25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі стаў адным з самых рэпрэсіўных у свеце

2
Рэжым Лукашэнкі стаў адным з самых рэпрэсіўных у свеце

Праваабарончая арганізацыя «Freedom House» прадставіла даклад «Свабода ў свеце» за 2008 год. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць «свабодных краін» склала ў 2007 годзе 90 – гэта 47 працэнтаў дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш «рэпрэсіўных» краін.

У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабодаў у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расеі.

Колькасць «часткова свабодных» краін павялічылася на дзве, да 60, і цяпер на іх долю прыходзіцца 18 працэнтаў насельніцтва зямнога шара. Усяго на сёння свабодай у той ці іншай меры карыстаецца 4,2 мільярды чалавек. У 1977 годзе толькі 28 працэнтаў насельніцтва свету жылі ў свабодных краінах, а 41 працэнт жылі у нявольных. Цяпер пад уладай рэжымаў, якія падаўляюць свабоду, жыве 21 працэнт насельніцтва, прычым палова прыходзіцца на адну краіну – Кітай.

Акрамя таго, адзначаецца ў дакладзе, у апошнія гады з'явіліся рэгіянальныя «моцныя лідэры», якія распаўсюджваюць або заахвочваюць рэпрэсіўныя тэндэнцыі ў суседніх краінах. Расея Уладзіміра Пуціна, сама па сабе нявольная, аказвае дапамогу і падтрымку яшчэ менш свабоднаму беларускаму рэжыму. Бірманскі рэжым даўно б ужо быў бы пераможаны, калі б не падтрымка Кітая. Уга Чавес выкарыстоўвае Венесуэлу (часткова свабодную) у якасці платформы для аказання падтрымкі іншым рэпрэсіўным рэжымам. Іран (нявольны) і Сірыя (нявольная) выступаюць у якасці фактараў дэстабілізацыі ў Ліване (часткова свабодным).

Беларусь, якая патрапіла ў спіс найбольш рэпрэсіўных краін, адзначаная ў дакладзе як краіна, дзе ў турмах утрымліваюцца палітвязні, парушаецца прынцып падзелу ўлад, свабода слова і свабода сходаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках