25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне правядуць рэферэндум аб уступленні ў НАТА

Сакратарыят Прэзідэнта Украіны заявіў сёння пра намер улад правесці кансультацыйны рэферэндум па ўступленні Украіны ў НАТА.

"У той момант, калі будзе вырашацца пытанне аб сяброўстве Украіны ў НАТА, на сёння мы не гатовыя назваць дакладны час... па гэтым пытанні будзе праведзены кансультацыйны рэферэндум", – сказаў намеснік Сакратарыята Прэзідэнта Аляксандр Чалы.

Паводле яго слоў, незалежна ад формы рэферэндуму – кансультатыўнай ці іншай – яго вынікі будуць прынятыя да ўвагі ў першую чаргу краінамі-сябрамі НАТА, бо далучэнне да НАТА павінна здзяйсняцца на падставе волевыяўлення ўсяго народа.

Чалы таксама адзначыў, што фармат далучэння Украіны да Плану дзеянняў па сяброўстве ў НАТА і часовыя тэрміны будуць вызначаныя па выніках дыялогу Міністэрства замежных спраў з краінамі-сябрамі НАТА.

Акрамя таго, ён паведаміў, што першая рэакцыя дыпламатычнага корпуса на просьбу Украіны да краін-сябраў НАТА разгледзець магчымасць яе далучэння да Плану дзеянняў па сяброўстве ў арганізацыі на Бухарэсцкім саміце (Румынія) у красавіку з'яўляецца станоўчай.

Службовец падкрэсліў, што зварот Украіны да краін-сябраў НАТА з'яўляецца абсалютна канстытуцыйным і не супярэчыць заканадаўству краіны. Паводле яго слоў, у Канстытуцыі няма ніякіх абмежаванняў на інтэграцыю Украіны ў Еўраатлантычныя структуры і нават няма патрабавання аб неабходнасці правядзення рэферэндуму па гэтым пытанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках