25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд устаў на бок адлічанага за палітыку студэнта

10

16 студзеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок адмяніў загад рэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны ад 7 верасня 2007 года аб адлічэнні студэнта 3-га курсу матэматычнага факультэта Змітра Жалезнічэнкі.

Таксама суд абавязаў ВНУ аднавіць студэнта пасля ўступлення ў законную сілу дадзенага рашэння, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, прычынай адлічэння адміністрацыя ўстановы адукацыі назвала "сістэматычнае парушэнне правіл унутранага распарадку", якое выказалася ў тым, што ў жніўні 2007 года З.Жалезнічэнка быў аштрафаваны гаспадарчым судом "за пазапраўную прадпрымальніцкую дзейнасць". Студэнт быў адным з арганізатараў канцэрту беларускіх бардаў у Гомелі, і за распаўсюджванне білетаў на канцэрт прыцягнуўся гаспадарчым судом да адміністрацыйнай адказнасці.

За апошнія некалькі семестраў вучобы З.Жалезнічэнка меў сярэдні бал больш за 9 і не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны. Сам ён адлічэнне звязваў з актыўнай грамадзянскай дзейнасцю – З.Жалезнічэнка з'яўляецца намеснікам старшыні абласной моладзевай краязнаўчай арганізацыі "Талака" і намеснікам старшыні абласной арганізацыі "Моладзь БНФ".

Дзеянні адміністрацыі ВНУ З.Жалезнічэнка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. 5 лістапада суддзя Алена Цалкова адмовіла ў задавальненні скаргі адлічанага студэнта на неправамерныя дзеянні адміністрацыі ВНУ. 13 снежня абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай, разгледзеўшы скаргу З.Жалезнічэнкі, адмяніла рашэнне суду Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ.

"Рашэнне аб аднаўленні З.Жалезнічэнкі гаворыць пра тое, што ўзяў верх як разумны сэнс, так і законнасць. Зміцер быў адным з лепшых студэнтаў ВНУ, таму радуе, што ён працягне вучобу. Добра, што раённы суд прыслухаўся да рэкамендацый абласнога суду аб парушэннях заканадаўства, дапушчаных пры адлічэнні студэнта", – пракаментаваў БелаПАН рашэнне суду адвакат студэнта Пётр Барысаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках