25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на газ вырастуць амаль на траціну

У Беларусі падвышаныя цэны на звадкаваны газ для камунальна-бытавых спажыўцоў і аўтатранспарту. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №14 "Аб лімітавых максімальных адпускных цэнах на газы звадкаваныя".

Дакументам прадугледжваецца павелічэнне на 10% дзейных адпускных цэнаў на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання і на 30% – для аўтамабільнага транспарту. Іх падвышэнне абумоўленае значным ростам у 2007 годзе цэнаў на сыравіну для выпуску звадкаванага газу, якая закупляецца ў Расеі, і стратнасцю гэтай вытворчасці, паведамляе БелТА.

Новыя цэны ўсталяваныя, у прыватнасці, на звадкаваныя газы, якія вырабляюцца РУП ПА "Беларуснафта", ААТ "Мазырскі НПЗ", ААТ "Палімір" і прызначаныя для рэалізацыі ў Беларусі. Цэны падвышаныя з 17 студзеня 2008 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках