26 лiстапада 2024, aўторак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» аспрэчвае інфармацыю пра перамовы з Беларуссю

1

23 студзеня ў Маскву выехала дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Зайчанкам.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі, аднак мэту паездкі раскрываць не сталі.

Між іншым, паводле інфармацыі ПРАЙМ-ТАСС, мэтай паездкі беларускай дэлегацыі з'яўляюцца перамовы з ААТ «Газпром» па цане на газ у 2009-2010 гады. «Раней бакі дамовіліся пра цану на прыродны газ для Беларусі на 2008 год. Цяпер беларускі бок мае намер зафіксаваць цану на 2009 і на 2010 гады», цытуе агенцтва службоўца дзяржапарата, па словах якога перамовы па гэтым пытанні прайшлі ў Маскве ў канцы снежня, бакі дамовіліся працягнуць абмеркаванне дадзенай праблемы ў канцы студзеня 2008 года.

Аднак у «Газпроме» гэтую інфармацыю аспрэчылі. «Мы чулі, што міністр эканомікі Беларусі сапраўды знаходзіцца ў Маскве, але з якой місіяй, не ведаем», – сказаў супрацоўнік прэс-службы расейскай кампаніі.

Нагадаем, паводле пяцігадовага кантракта, падпісанага 31 студзеня 2006 года, з 2008 года цана на газ для Беларусі будзе вызначацца па формуле, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў на еўрапейскіх рынках. У 2008 годзе яна павінна скласці 67% ад цаны для еўрапейскіх спажыўцоў, у 2009-м – 80%, у 2010-м – 90%, у 2011-м – 100% ад сярэднееўрапейскай цаны на газ за вылікам транспартных выдаткаў. У «Газпроме» паведамлялі, што цана на газ для Беларусі будзе прывязаная да цаны, якая вызначаная для Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках