25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Лукашэнкі ў Жодзіна запомняць надоўга

37

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Жодзіна на ААТ "Світанак", які адбыўся 25 студзеня, непрыемна ўразіў гараджан. Іх заганялі ў двары, загадвалі зачыняць вокны, а да апазіцыянераў прыставілі міліцыянтаў.

Як паведамляе "Бюллетеньонлайн", з дзесяці гадзін раніцы рух грамадскага транспарту быў практычна паралізаваны. Справа ў тым, што прэзідэнцкі маршрут праходзіў па цэнтральных вуліцах, якія былі не толькі перакрытыя для любога транспарту, але і для руху пешаходаў.

Жодзінцаў, змушаных перасоўвацца па горадзе на сваіх дваіх, ветлівыя людзі ў цывільным накіроўвалі ў двары. Мясцовыя жартаўнікі нават выдумалі жарт, маўляў, прэзідэнт простых людзей ніколі не бачыў, вось ад яго і хаваюць гэты чалавечы "выгляд". Але і гэта яшчэ не ўсе нязручнасці! Жыхарам дамоў, якія стаяць на вуліцах, дзе павінен быў праязджаць прэзідэнцкі эскорт, настойліва "рэкамендавалі" не толькі зачыніць усе фортачкі, але нават зашмаргнуць фіранкі на вокнах.

Акрамя таго, пільнасць мясцовых улад "распаўсюдзілася" на жодзінскіх апазіцыянераў. Так, старшыня зарэгістраванага ва Украіне грамадскага аб'яднання "Саюз "Чарнобыль", актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Ваўчанін увесь час візіту Лукашэнкі правёў пад дамашнім арыштам у кампаніі жодзінскіх міліцыянтаў.

Увогуле, для жыхароў Жодзіна прэзідэнцкі прыезд стаў крыніцай негатыўных эмоцый і мноства нязручнасцяў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках