25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Касьянаў правядзе ў Маскве «Марш нязгодных»

"Другая Россия", у прыватнасці Аб'яднаны грамадзянскі фронт (АГФ) Гары Каспарава, плануе ўзяць удзел у прызначаным на 10 лютага "Маршы нязгодных", які арганізуюць прыхільнікі лідэра Расейскага народна-дэмакратычнага саюза (РНДС) Міхаіла Касьянава.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" распавяла сабра выканкама "Другая Россия", дарадца лідэра АГФ Марына Літвіновіч.

Паводле яе слоў, прадстаўнікі "Другой России" ўдзельнічалі ў першым пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі, якое адбылося напярэдадні, і таму верагоднасць таго, "што мы возьмем удзел у гэтым мерапрыемстве практычна стоадсоткавая".

У сваю чаргу Аляксандр Аверын, прэс-сакратар яшчэ аднаго лідэра «Другой России», Эдуарда Лімонава, заявіў Ленте.Ру, што магчымасць удзелу ў касьянаўскім "Маршы" разглядаецца, але рашэнне пакуль не прынятае.

Паводле паведамлення прэс-службы РНДС, у пасяджэнні аргкамітэта акцыі таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі руху "Народ", маскоўскай арганізацыі СПС, руху "Абарона" і шэрагу іншых грамадскіх арганізацый.

Арганізатары плануюць 10 лютага правесці па маршруце ад Трыўмфальнай плошчы па Цвярской вуліцы да Лубянскай плошчы дэманстрацыю пад лозунгамі "Касьянаў 2008 – барацьба працягваецца!", "Выбарам – байкот!", "Не пераемніку".

Міхаіл Касьянаў і яго прыхільнікі адмовіліся ад удзелу ў "Маршах нязгодных", якія праводзяцца “Другой Россией”, яшчэ ў чэрвені 2007 года. Тады Касьянаў заявіў пра выхад з кааліцыі праз невырашальныя супярэчнасці па працэдуры выбару адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі.

7 кастрычніка РНДС правёў асобны ад "Другой России" "марш", які прайшоў у выглядзе мітынгу памяці Ганны Паліткоўскай. "Другая Россия", у сваю чаргу, правяла ў Маскве і Пецярбурзе 24 і 25 лістапада, напярэдадні парламенцкіх выбараў, свае "маршы", у якіх Касьянаў удзелу не браў. Яны адзначыліся масавымі збіваннямі і затрыманнямі ўдзельнікаў.

Тым часам, апазіцыі так і не атрымалася, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, дамовіцца і высунуць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. У выніку, пасля адмовы ад удзелу ў выбарах Гары Каспарава і аднаго з лідэраў СПС Барыса Нямцова, такім кандыдатам фактычна стаў Касьянаў.

Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі ў сувязі з выяўленнем нібыта вялікай колькасці браку ў падпісных лістах у яго падтрымку. На наступны дзень пасля таго, як Касьянава знялі з выбараў, стала вядома, што адмоўлена ў рэгістрацыі ствараемай ім палітычнай партыі "Народ за дэмакратыю і справядлівасць".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках