25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі абвясціў бестэрміновую сухую галадоўку

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі пачаў галадоўку ў знак салідарнасці з былым віцэ-прэзідэнтам ЮКАСа Васілём Алексанянам, якога, нягледзячы на тое, што ён хворы на СНІД, не пераводзяць з СІЗА ў грамадзянскую клініку.

Напярэдадні Алексанян быў дастаўлены ў СІЗА "Матроская цішыня" хворым.

"С.К. Карымаў (следчы Генпракуратуры Салават Карымаў – заўв. NewsRu.com), які мае непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца, працуе непасрэдна ў Вашым падначаленні", – піша Хадаркоўскі

"Апошнія некалькі гадоў Карымаў, дзейнічаючы ў непасрэдным кантакце з І.І. Сечыным, рабіў шматлікія сумнеўныя дзеянні па фармуляванні доказаў неіснуючых злачынстваў", – піша Хадаркоўскі

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі пачаў бестэрміновую сухую галадоўку ў знак салідарнасці з былым віцэ-прэзідэнтам ЮКАСа Васілём Алексанянам, якога, нягледзячы на тое, што ён хворы на СНІД, не пераводзяць з СІЗА ў грамадзянскую клініку. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведаміў адвакат Міхаіла Хадаркоўскага Юры Шмідт. "Хадаркоўскі абвясціў пра сваё рашэнне ўчора і будзе галадаць пакуль Алексаняна не змесцяць у клініку", – сказаў адвакат.

У размешчанай на сайце Хадаркоўскага заяве на імя генпракурора РФ Юрыя Чайкі экс-кіраўнік ЮКАСа адзначыў, што "змушаны выйсці за працэсуальныя рамкі і паінфармаваць Вас аб пачатку галадоўкі", бо яго паставілі "перад немагчымым маральным выбарам:

- прызнацца ў неіснуючых злачынствах, выратаваць тым самым жыццё чалавека, але зламаць лёс невінаватых, запісаных мне ў "саўдзельнікі",

- адстойваць свае правы, чакаць станаўлення незалежнага суду, але стаць прычынай магчымай смерці свайго адваката Алексаняна. Я доўга думаў і не магу зрабіць выбару, перад якім мяне паставілі".

"С.К. Карымаў (следчы Генпракуратуры Салават Карымаў – заўв. рэд.), які мае непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца, працуе непасрэдна ў Вашым падначаленні. Апошнія некалькі гадоў Карымаў, дзейнічаючы ў непасрэдным кантакце з І.І. Сечыным, рабіў шматлікія сумнеўныя дзеянні па фармуляванні доказаў неіснуючых злачынстваў. У тым ліку і шляхам пагроз, узбуджэння спраў супраць нязгодлівых сведак. Частка гэтых пагроз была рэалізаваная, справы сфабрыкаваныя, людзі ў вышуку або ў турме", – піша Хадаркоўскі.

"Вельмі спадзяюся на тое, што ўзначаленае Вамі ведамства прыме рашэнне, якое гарантуе Алексаняну жыццё і медыцынскую дапамогу", – адзначае вязень.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках