25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкет для тых, хто забяспечыў «перамогу»

9

Нечаканы працяг паседжання акруговай камісіі Мазырскай выбарчай акругі №42 прыйшлося назіраць Леаніду Арлову, аднаму з кандыдатаў у дэпутаты па гэтай акрузе, калі ён прыйшоў падаваць скаргу на вынікі выбараў.

"Паседжанне" акруговай камісіі, на якое не быў запрошаны толькі вылучэнец ад АГП А.П. Петухоў, праходзіла ў выглядзе фуршэта-банкета. Як высветлілася, арганізатарам "паседжання" з'яўляўся другі прэтэндэнт на дэпутацкае месца Арцюшэнка, які паводле агучаных акруговай камісіяй вынікаў набраў 65,7% галасоў выбаршчыкаў.

Новаспечаны дэпутат святкаваў сваю "перамогу" з тымі, хто забяспечыў яе. У працоўны час, у логаве мясцовай вертыкалі, парушаючы Дырэктыву № 1, паводле якой увесь астатні працоўны люд жорстка караюць, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках