25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына і Навумаў застаюцца ў спісах неўязных

11

Супраць кіраўнічкі Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзіі Ярмошынай захаваныя візавыя санкцыі. У спісах неўязных знаходзіцца і кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў.

Нагадаем, што Еўрапейскі Звяз прыняў у панядзелак рашэнне прыпыніць на шэсць месяцаў дзеянне некаторых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў, абвесціла Францыя, якая старшынюе ў ЕЗ. У прыватнасці, прыпыняюцца санкцыі, якія забаранялі Аляксандру Лукашэнку наведваць краіны ЕЗ.

У цэлым, ЕЗ вырашыў прыпыніць дзеянне забаронаў на выдачу візаў у дачыненні амаль да ўсіх людзей, якія фігуравалі ў "чорным" спісе. Сярод прадстаўнікоў Беларусі, на каго па-ранейшаму дзейнічае забарона на наведванне ЕЗ, фігуруе старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Санкцыі не здымаюцца таксама з асобаў, якія былі ўцягнутыя ў знікненні апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Нагадаем, што міжнародная супольнасць падазрае ў датычнасці да знікнення лідэраў беларускай апазіцыі шэраг чыноўнікаў: экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова, былога сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава і былога камандзіра спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыя Паўлічэнку.

Тым часам фінансавыя санкцыі Еўразвяза супраць А. Лукашэнкі і яго бліжэйшых чыноўнікаў застаюцца ў сіле. У 2006 годзе Еўразвяз пастанавіў замарозіць рахункі і маёмасць А. Лукашэнкі і некалькіх дзесяткаў чыноўнікаў з яго атачэння на тэрыторыі ўсіх краінаў Еўразвяза.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках