25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатку Хадаркоўскага спрабавалі атруціць ва Францыі

У машыне расейскай адвакаткі Карыны Маскаленкі, якая знаходзіцца ва Францыі, знойдзеная вялікая колькасць рэчыва, падобнага на ртуць. Як піша "Новая газета", праваахоўныя ворганы падазраюць, што Маскаленку спрабавалі атруціць.

Маскаленка і чальцы яе сям'і праходзяць медыцынскае абследаванне, пасля якога ім, як чакаецца, будзе прызначаны курс лячэння.

Карына Маскаленка вядомая як удзельніца шматлікіх гучных судовых працэсаў, у прыватнасці, справы "ЮКОСа" і справы аб забойстве аглядальніка "Новай газеты" Ганны Паліткоўскай. Таксама яна з'яўляецца адвакатам журналісткі Наталлі Марар, якая судзіцца за права ўехаць у Расею, куды яе не пускае ФСБ. Акрамя таго, яна прадстаўляе інтарэсы шмат каго з расейцаў, якія падаюць іскі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбурзе, у прыватнасці, супраць расейскіх уладаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках