25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў у Люксембурзе нават не ўзгадаў пра правы чалавека

6
Мартынаў у Люксембурзе нават не ўзгадаў пра правы чалавека

Падчас саміту ў Люксэмбурзе беларускі міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў казаў пра эканоміку й экалёгію. Пра правы чалавека й свабоду СМІ – ані слова.

У Люксэмбурзе пасьля паседжаньня Рады міністраў Эўразьвязу Сяргей Мартынаў сустрэўся з з камісарам Эўразьвязу па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўерам Салянам, паведамляе «Польскае Радыё».

“Беларусь спадзяецца паглыбленьня кантактаў з Эўропай”, – заявіў Сяргей Мартынаў пасьля сустрэчы.

“Урад Беларусі шмат уклаў у гэты дзень. Мы дацэньваем рашэньне ЭЗ (скасаваньне санкцыяў) і чакаем, што яно будзе пашыранае й паглыбленае, па меры нашага супрацоўніцтва й нашых адносінаў” – сказаў Мартынаў.

Галава зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі дадаў, што гэта “адносіны ў інтарэсе абодвух бакоў: ад эканомікі, па барацьбу з кантрабандай, нелегальнай іміграцыяй, транзыт і ахову навакольнага асяродзьдзя”.

Сяргей Мартынаў ані словам не ўзгадаў пра рэформы ў галіне правоў чалавека альбо свабоды слова, што для ЭЗ зьўляецца галоўнай умовай адмены санкцыяў супраць Беларусі.

У бліжэйшы час Эўразьвяз накіруе ў Беларусь адмысловую дыпляматычную місію, якая на тэхнічным узроўні распачне супрацу зь беларускім бокам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках