25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Tageszeitung: «Палітыка Еўропы падштурхоўвае дэспатаў да гандлю людзьмі»

10

ЕЗ прыйшоў на дапамогу двум жорсткім дэспатам. Гэта стала чорным днём для Еўропы, піша нямецкая газета «Die Tageszeitung».

Еўразвяз зламаны ўсходнімі дэспатамі – так, прынамсі, выглядае вынік паседжання еўрапейскіх міністраў замежных справаў у Люксембурзе.

Забароны на ўезд паслабленыя да такой ступені, што беларускі самадзержац Аляксандр Лукашэнка зноў можа ездзіць у Еўропу. У выпадку дэспата Іслама Карымава ЕЗ зняў абмежаванні на ўезд для высокапастаўленых чыноўнікаў крывавага рэжыму, падоўжыўшы толькі тэрмін дзеяння эмбарга на пастаўку зброі. Пры гэтым гандаль зброяй паміж Узбекістанам і ЕЗ сыйшоў на нішто яшчэ да ўводзінаў гэтага самага эмбарга.

У якасці абгрунтавання сваёй паблажлівасці еўрапейскія міністры замежных справаў кажуць аб рэформах, якія нібыта былі праведзеныя ў Беларусі і Узбекістане. Бо абодва дыктатарскіх рэжыма нядаўна вызвалілі апазіцыянераў і барацьбітоў за правы чалавека, якія раней былі бязвінна пазбаўленыя волі. Аднак гэтым разам Лукашэнка зноў падмануў са сваімі «выбарамі». Узбекістан працягвае саджаць за краты журналістаў і праваабаронцаў, катуючы іх, калі яны адважваюцца пярэчыць свайму ўраду.

Палітыка Еўропы ледзь не падштурхоўвае дэспатаў да гандлю людзьмі. Спачатку ім трэба без усялякіх на тое падставаў арыштаваць сваіх грамадзянаў, а затым, напэўна, яшчэ і закатаваць іх, каб потым у перамовах з Еўропай выкарыстаць іх у якасці прадмета гандлю. Калі яны хочуць дамагчыся ад ЕЗ саступак, ды гэты метад аказваецца плённым. Але з сапраўднымі рэформамі ён не мае нічога агульнага.

Сваю палітыку прымірэння стратэгі прапаноўваюць таксама Крамлю, каб пасля вайны ў Грузіі абмежаваць яго ўладу. Тым самым Еўропа бярэ на сябе адказнасць за падвойныя стандарты: пакуль у дэспаце ёсць неабходнасць, Брусэль хваліць яго падманныя рэформы. Калі ж патрэба ў ім знікае, ЕЗ паводзіць сябе як абаронца правоў чалавека. Страшная памылка, бо паводзіны спадароў карымавых і лукашэнкаў вельмі небяспечныя, паколькі яны закладваюць аснову нестабільнасці і беспарадкаў. Такія краіны не павінны быць партнёрамі Захаду.

ЕЗ прыйшоў на дапамогу двум жорсткім дэспатам. Гэта стала чорным днём для Еўропы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках