26 лiстапада 2024, aўторак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб не прывыкалі: Беларускім дзецям забаранілі аздараўлівацца ў адных і тых жа краінах

5

Беларускія арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь склала міжнародныя дамовы, якія прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыі бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей на аздараўленні ў дадзенай краіне і іх своечасовага вяртання ў краіну, гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамілі БелТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў указ №555, якім занёс змены і дадаткі ва ўказ ад 18 лютага 2004 года №98 "Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей за мяжой, якое ажыццяўляецца на падставе замежнай бязвыплатнай дапамогі".

Да заключэння такіх міжнародных дамоваў у ранейшым парадку на аздараўленне за мяжу будуць накіроўвацца дзеці толькі ў складзе адмысловых арганізаваных груп. Такія групы фарміруюцца з дзяцей, што маюць пацвярджаемыя адпаведным дакументам медыцынскія супрацьпаказанні для накіравання на аздараўленне за мяжу ў складзе агульных арганізаваных груп.

Усталяваныя таксама абмежаванні па ўзросту дзіцяці і па колькасці выездаў яго ў адну краіну. Так, на аздараўленне за мяжу змогуць выязджаць дзеці да 14 гадоў і не больш за тры разы ў адну і тую ж замежную дзяржаву.

Выключэнне складае выезд у замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь склала міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 года. Такі парадак будзе спрыяць ахопу аздараўленнем большай колькасці дзяцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках