25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар Францыі: «Зьмякчэньне санкцыяў – не кампраміс з правамі чалавека»

5

Рама Ядэ, дзяржаўная сакратарка Францыі для замежных спраў і правоў чалавека, заявіла, што скасоўваючы санкцыі, Эўразьвяз не ідзе на кампрамісы ў галіне правоў чалавека.

Рама Ядэ падкрэсьліла:

“Эўропа імкнецца да далейшага прагрэсу ва Ўзбэкістане і Беларусі. Там былі жэсты – выпуск некалькіх вязьняў. У адказ Эўропа таксама робіць жэст. Але мы чакаем большага ад гэтых краінаў. На мінулым тыдні я атрымала паведамленьне ад Human Rights Watch, што прадстаўнік гэтай арганізацыі нават ня можа атрымаць акрэдытацыю ва Ўзбэкістане. Тое самае і ў Беларусі. Мы не капітулюем там з правамі чалавека, наадварот. Мы лічым, што жэсты могуць дапамагчы зьменам у Беларусі і Ўзбэкістане. Калі нічога ня будзе зроблена ў адказ, то мы таксама зробім высновы. Мы імкнёмся да вызваленьня палітвязьняў, мы імкнёмся да большай свабоды выказваньняў. Мы праводзім жорсткі дыялёг, які не ідзе на ніякія кампрамісы ў галіне правоў чалавека”.

Рама Ядэ зрабіла сваю заяву падчас яе першага наведваньня Парыскай штаб-кватэры Радыё Свабода/Свабодная Эўропа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках