25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Нямеччыны: Чыноўнікам візы – калі ласка, праваабаронцам – адмовіць!

18

Амбасада Нямеччыны адмовіла ў візах беларускім праваабаронцам, якія меліся прысутнічаць 16 кастрычніка на круглым стале з дэпутатамі бундэстагу, дзе будуць абмяркоўвацца «парламенцкія выбары» у Беларусі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Ўладзімір Лабковіч — адзін з чатырох чалавек, якія не атрымалі візы.

Ён адзначыў, што раней праваабаронцы неаднаразова атрымлівалі шэнгенскія мульцівізы, бо маюць шчыльныя кантакты з праваабаронцамі Нямеччыны. Гэтым разам беларускім прадстаўнікам адмовілі ў візах без тлумачэньня прычынаў.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракамэнтаваў адмову ў выдачы шэнгенкіх візаў дэмакратычным актывістам.

"Масавая адмова ў візах беларускім дэмакратычным грамадзкім актывістам-праваабаронцам з боку амбасады Нямеччыны ў Менску ўспрымаецца як змрочны сымбаль, - заявіў Вінцук Вячорка. - Бо адначасова скасоўваюцца візавыя абмежаваньні тым, хто нясе адказнасьць за ўсталяваньне ў Беларусі антыдэмакратычнага рэжыму.

Некаторыя з тых, каму адмовілі ў выдачы візы, - сябры Партыі БНФ, якая пасьлядоўна займае незалежніцкую пазыцыю. Дык вось тыя, хто бароніць правы чалавека і змагаецца за незалежнасьць, ня маюць права паехаць у Нямеччыну і выкласьці там свій пагляд. А Лукашэнка і яго памагатыя, вінаватыя ў тым, што Беларусь пад пагрозаю страты незалежнасьці, сардэчна запрашаюцца ў Эўропу.

Рашэньне паставіць перад праваабаронцамі візавы бар’ер пярэчыць чутым раней дэклярацыям пра максымальную адкрытасьць Эўропы як для беларусіх грамадзянаў, так і для лідэраў грамадзянскай супольнасьці".

Вінцук Вячорка выказаў спадзяваньне, што рашэньне не выдаваць візы носіць часавы характар: "Я ўсё ж спадзяюся, што гэтае, мякка кажучы, дзіўнае рашэньне – суб’ектыўнае, што яно ня ёсьць часткаю нейкай новай каштоўнаснай палітыкі Нямеччыны і будзе адмененае".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках