25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: «Беларускі КДБ умее толькі займацца палітычным вышукам»

8

Беларускія спецслужбы пачалі выклікаць на апытанні на прадмет дачынення да выбуху, які прагрымеў у Менску ў ноч на 4 ліпеня бягучага года, навучэнцаў і выпускнікоў школаў - пераможцаў алімпіядаў па хіміі.

У маладых людзей супрацоўнікі дзяржбяспекі бяруць адбіткі пальцаў і спробы сліны на аналіз ДНК. Сітуацыю Deutsche Welle пракаментаваў былы суддзя, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла:

"У цэлым я расцэньваю арганізацыю расследавання па гэтай справе як вельмі непрафесійную. Тое, што яны зараз выклікаюць і школьнікаў, гэта толькі сведчанне няўмення прафесійна распрацаваць план расследавання, уключыць у гэты план мерапрыемствы, якія садзейнічаюць больш эфектыўнаму расследаванню і, натуральна, дакладна вызначыць кола падазраваных. А тут яны дзейнічаюць "шляхам тыка", мусіць, абсалютна не маючы ніякіх версіяў таго, што адбылася, таму ў іх і атрымліваецца, што чым больш яны нібыта апытаюць людзей, чым больш у іх назапасіцца матэрыялаў па асобах, якіх яны прызнаюць у якасці падазраваных, тым эфектыўней яны падыйдуць да галоўнай мэты, гэта значыць, хто ж ўсёткі здзейсніў гэтае злачынства. Тут нават каментаваць складана, калі справай займаюцца непрафесіяналы".

Юрыст Гары Паганяйла сумняецца, што ў праваахоўных органаў і спецслужбаў атрымаецца выявіць злачынцу ці злачынцаў: "Не знойдуць. Таму што ў нас вельмі неэфектыўная аператыўная служба. Займацца палітычным вышукам, "калоць" партыі яны навучыліся, а вось мець шырокую сетку інфарматараў, яны гэтага не ўмеюць, і ў іх гэта не атрымліваецца".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках