25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка выкрадзенага ў Беларусі апазіцыянера правяла акцыю ў Гаазе (Фота)

1

16 кастрычніка ў галандскім горадзе Гаага актывісты ініцыятывы «Мы памятаем» правялі акцыю салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў. Сярод удзельнікаў акцыі была дачка зніклага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага – Валерыя Красоўская.

Мірная дэманстрацыя салідарнасці прайшла ля будынку беларускай амбасады з 14:00 да 15:00 па мясцовым часе. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам «Гвалтоўна зніклі ў Беларусі». Мінакі выказвалі сваю падтрымку ўдзельнікам акцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках