25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер старой «палаткі» абвінаваціў АБСЕ у «неканструктыўнасці»

5

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Вадзім Папоў спадзяецца, што канчатковыя высновы АБСЕ аб «парламенцкіх выбарах» у Беларусі будуць у пэўнай ступені скарэктаваныя.

«Хацелася б спадзявацца, што канчатковая выснова будзе зробленая ў рэчышчы ўмацавання нашага далейшага ўзаемадзеяння, прызнання выбару і волі народа як найважнейшых каштоўнасцяў дэмакратыі», - заявіў В.Папоў, адкрываючы апошнюю сесію «палаты прадстаўнікоў» 3-га склікання.

Як раней паведамлялася, 27 кастрычніка новая «палатка» прыступіць да працы.

«Выбары» адбыліся ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі нормамі", - падкрэсліў В.Папоў. Ён адзначыў, што з гэтай высновай цалкам згодныя назіральнікі з СНД. Назіральнікі місіі АБСЕ прызналі поўную адпаведнасць «выбараў» нацыянальнаму заканадаўству, аднак, паводле адцэнкі спікера, «не ўсе папярэднія высновы АБСЕ адпавядалі духу канструктыўнай пазіцыі».

Нагадаем, што місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і нездавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў казалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках