25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» скончыліся – запрацавалі суды

1

На Віцебшчыне распачаліся працэсы, ініцыяваныя паводле выбарчых праблем, але знарок адкладзеныя ўладамі на пазьнейшы час

Яшчэ ў сярэдзіне верасьня моладзевы актывіст з Полацку Алесь Круткін ініцыяваў судовую справу супраць намесьніка старшыні гарвыканкаму, які забараніў правядзеньне пікетаў пад лёзунгам "Байкот 2008". Пікет меркавалі правесьці 20 верасьня, за тыдзень да “выбараў”. Але грамадзянская справа супраць чыноўніка разглядаецца ў Полацкім гарадзкім судзе толькі цяпер, паведамляе BulletinOnline.

– Нам адмовілі з тае прычыны, што мы не заключылі дамовы зь міліцыяй і "хуткай дапамогай", – распавядае Алесь Круткін. – А яшчэ з прычыны таго, што ў меркаваны дзень пікету ў кінатэатры "Радзіма", каля якога мы хацелі сабрацца, заплянаваны дзіцячы сэанс. Падаючы скаргу ў суд, мы, вядома ж, спадзяваліся калі не на станоўчае вырашэньне пытаньня, дык хаця б на тое, што справа будзе разгледжана своечасова, да выбараў. Калі ж я атрымаў позву на 1-га кастрычніка, то адзінай мэтай засталася хіба што наступная: давесьці прадстаўнікам улады – мы ня станем моўчкі пагаджацца, калі нам будуць адмаўляць у праве вольна выказваць свае думкі.

2 кастрычніка у райцэнтры Гарадок судзяць былога кандыдата ў дэпутаты парлямэнту, мясцовага апазыцыянэра Леаніда Аўтухова. Яго вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства, дакладней, нібыта без дазволу павесіў свой агітацыйны плякат у памяшканьні Гарадоцкага РАУСу.

– Па-першае, дазвол мне далі, хаця потым супрацоўнікі міліцыі гэта катэгарычна адмовілі, – кажа актывіст. – А па-другое, справу супраць мяне ўсчалі тады, калі я напісаў скаргу на дзеяньні свайго суперніка, цяпер ужо дэпутата парлямэнту Васіля Байкова. Ягоныя давераныя асобы разьмяшчалі агітацыйныя матэрыялы дзе заўгодна – у вітрынах, на дзьвярах пад’ездаў і нават на прыдарожных слупах. Акруговая камісія, дарэчы, гэта парушэньнем не прызнала.

На думку Леаніда Аўтухова, судовыя працэсы, зьвязаныя з выбарамі, знарок адкладаліся на пазьнейшы час – каб зь Беларусі пасьпелі зьехаць міжнародныя назіральнікі, якіх улады імкнуліся пераканаць у поўнай дэмакратычнасьці і адкрытасьці выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках