25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за крызісу Расея робіць больш жорсткімі ўмовы давання крэдыту Беларусі

4

Дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расеі Андрэй Кузняцоў заявіў, што фінансавы крызіс паўплывае на ўмовы вылучэння Беларусі дзяржкрэдыту.

«Крызіс, вядома, паўплывае на ўмовы вылучэння Беларусі расейскага дзяржкрэдыту. Таму што для Расеі таксама змяніліся ўмовы прыцягнення крэдытных рэсурсаў на сусветным рынку», - адзначыў Кузняцоў у інтэрв'ю ПРАЙМ-ТАС.

«Мы не зацікаўленыя ў тым, каб у Беларусі запанаваў фінансавы крызіс. У нас каласальны таваразварот. І расейскія прадпрыемствы зацікаўленыя ў рынку збыту камплектуючых, а беларускія прадпрыемствы зацікаўленыя ў тым, каб у Расеі рынак не «праваліўся» і можна было нам пастаўляць прадукцыю не ў меньшых аб'ёмах», - дадаў дыпламат.

А.Кузняцоў таксама адзначыў, што прынцыповая згода расейскага боку аб вылучэнні крэдыту існуе.

«Зараз бакі прагаворваюць тэхнічна ўмовы - разавае вылучэнне ці шматкратнае, тэрміны давання, адсоткавае абслугоўванне. Думаю, кампраміс будзе знойдзены, там няма непераадольных рэчаў», - дадаў ён.

У 2007 годзе Расея і Беларусь дамовіліся аб даванні стабілізацыйнага дзяржкрэдыту на суму 1,5 млрд. дол., гэтыя сродкі Расея пералічыла ў канцы снежня 2007 года на валютны рахунак (у далярах ЗША) Міністэрства фінансаў Беларусі ў Нацыянальным банку Беларусі.

Сродкі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 млрд. дал. вылучаныя адной траншай на 15 гадоў пад стаўку LIBOR + 0,75 адсотка. Беларусі даецца 5-гадовы ільготны перыяд на выплаты па асноўнай пазыцы. Аднак адсоткі ў гэты час усё роўна будуць выплачвацца. Пры гэтым бакі заявілі аб магчымасці вылучэння Беларусі яшчэ аднаго дзяржкрэдыту ў 2008 годзе. Гаворка ідзе аб крэдыце ў памеры 2 млрд. дал.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках