25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Габрэі - разумная нацыя, і іранцы - не дурні» (Абноўлена)

27

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым пабудову ўзаемавыгадных адносінаў з ўсімі краінамі Блізкага Усходу.

"Я не бачу ніякіх супярэчнасцяў у сяброўстве з Ізраілем і арабскім светам. Я магу гэта сапраўды канстатаваць, таму што хачу, каб на тым шматку зямлі быў мір", - заявіў Лукашэнка журналістам у Менску пасля наведвання мемарыяльнага комплекса "Яма" у сувязі з 65-годдзем трагедыі менскага гета.

"Мы не сябруем з арабамі супраць габрэяў, ці з габрэямі супраць арабаў", - сказаў беларускі кіраўнік.

Адказваючы на пытанне ізраільскага журналіста, датычнае іранскай ядзернай праблематыкі, Лукашэнка заявіў, што "трэба, каб палітыкі селі насупраць адзін аднога і абмеркавалі гэтую праблему". "Не трэба нагнятаць жарсці, і ізраільцяне, і іранцы, а яны да гэтага гатовыя, павінны глядзець адзін аднаму ў вочы", - сказаў беларускі кіраўнік.

Паводле яго словаў, "габрэі - разумная нацыя, і іранцы - не дурні".

"Разумныя людзі разбяруцца без нас, пасярэднікі там не патрэбныя. А, калі патрэбныя, дык паклічце, і мы выканаем сваю ролю", - заявіў А.Лукашэнка.

Ацэньваючы апошнія дзеянні Еўразвяза па адмене візавых санкцыяў, беларускі кіраўнік сказаў, што "Еўропа зрабіла хай маленькі крок, паўкрока, але ён значны".

У сваю чаргу Беларусь, паводле яго словаў, гатовая зрабіць "вялікія крокі".

Лукашэнка таксама выказаў "глыбокую" думку аб тым, што "мы ў цэнтры Еўропы, для нас важная Еўропа, а Расея, расейцы - мы адзін народ". Пры гэтым, паводле яго словаў, Расея павінна гуляць асноўную ролю ў развіцці інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

"Грузія сышла з СНД, Украіна нешта задумвае. А чаму яны так лёгка сыходзяць? Таму што мала што трымае. А трэба, каб шмат што трымала ў рамках СНД і ЕўрАзЭС", - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках