25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады просяць яшчэ 2 мільярды даляраў у МВФ (Абноўлена)

19

Урад і Нацбанк Беларусі некалькі дзён таму звярнуліся ў Раду дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб даванні рэзервовага крэдыту на $2 млрд.

Начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Анатоль Драздоў пацвердзіў агенцтву "Интерфакс" факт звароту ў МВФ за стабілізацыйным крэдытам на $2 млрд.

"Няма нічога дзіўнага ў тым, што ва ўмовах, калі фінансавы крызіс сур'ёзна закрануў эканомікі краінаў-суседзяў Нацыянальны банк Беларусі робіць папераджальныя меры для стварэння падушкі бяспекі і забеспячэння бесперабойнай працы эканомікі, захавання тэмпаў яе развіцця", - сказаў Анатоль Драздоў.

Паводле яго словаў, з гэтай мэтай НББ таксама разглядае магчымасць прыцягнення пазыкаў ад цэнтрабанкаў і камерцыйных банкаў у іншых краінах. "Мэта запазычанняў адна - стварыць падушку бяспекі", - падкрэсліў прадстаўнік НББ.

Учора міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын абвясціў, што Расея на наступным тыдні вылучыць крэдыт Беларусі, аднак ён пойдзе двума траншамі: 1 млрд сёлета, другі – у 2009 годзе.

Падобна, што такі падыход выклікаў у Менску «лёгкае» пачуццё няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, і Беларусь «патэлефанавала» у МВФ, імгненна забыўшыся аб усіх сваіх крыўдах на гэтую арганізацыю, адзначае АФН.

Дзівіць іншае. Нацбанк працягвае запэўніваць, што гаворка ідзе аб своеасаблівай падушцы бяспекі. Калі б падобны зварот да МВФ прагучаў у жніўні, дык да падобных запэўненняў можна было б ставіцца з меншым скептыцызмам. Сёння ж, можна ўжо сцвярджаць, што гаворка сапраўды ідзе аб падушцы, але не бяспекі, а кіслароднай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках