25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уводзіцца маркіроўка ноўтбукаў, прынтараў, манітораў і сокаў

10

У Беларусі з 1 траўня ўводзіцца маркіроўка кантрольнымі знакамі сокаў, прынтараў, манітораў і ноўтбукаў. Гэтая норма замацаваная ў прынятай 13 кастрычніка 2008 года пастанове Савета міністраў №1508.

Як паведамляе ПРАЙМ-ТАС, у прыватнасці, маркіроўцы будуць падлягаць агароднінныя і фруктовыя сокі (уключаючы вінаграднае сусла), якія нясброжаныя і не ўтрымліваюць дадаткаў спірту, з дадаваннем ці без дадавання цукру ці іншых падсаладжальных рэчываў у спажывецкай тары. Таксама ўводзіцца маркіроўка вылічальных машынаў (ноўтбукаў), прынтараў для вылічальных машынаў, манітораў (у тым ліку дысплеяў, відэаманітораў), за выключэннем тых, якія былі ва ўжыванні.

Таксама ўрад уключыў у пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі знакамі, сродкі для мыцця і ачышчэння шкла ў тары любой ёмістасці, а таксама тасолы.

Апошняе пашырэнне пераліку тавараў, якія падлягаюць продажу з нанясеннем кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў, адбылося 1 верасня 2008 г, калі ў яго былі ўключаныя воцат і яго замяняльнікі.

У цяперашні час пералік маркіраваных тавараў уключае піва, маторныя алеі, раслінны алей, ікру асетровых, гатаваную ці кансерваваную рыбу, газаваныя напоі, слабаалкагольныя напоі, расфасаваныя парашкпадобныя мыючыя сродкі, каву, гарбату, абутак, мабільныя тэлефоны, аўдыё- і відэакасеты і дыскі, а таксама тэлевізары (акрамя тых, якія былі ва ўжыванні), вадкія і пастападобныя мыючыя сродкі, пітную і мінеральную ваду ў спажывецкай тары, гадзіннікі (акрамя тых, якія былі ва ўжыванні), разлітыя ў спажывецкую тару воцат і яго замяняльнікі, атрыманыя з воцатнай кіслаты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках