25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія рыхтуе еўрапейскі саміт з удзелам Лукашэнкі

9

Аб гэтым стала вядома на сустрэчы дэлегацыі прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з намеснікам міністра замежных справаў Чэскай Рэспублікі Томашам Поярам.

Томаш Пояр паведаміў беларускім апазіцыйным палітыкам пра магчымасці актывізаваць беларускую праблематыку на эўрапейскім роўні падчас чэскага старшынства ў Еўразвязе, якое пачнецца з наступнага году. Адна з задумаў - правесці саміт фармату "27+5" ці "27+6", дзе 27 - гэта краіны Еўразвязу, 5 - Украіна, Малдова й краіны Паўднёвага Каўказу, а шосты магчымы партнэр - Беларусь. Канчатковы фармат саміту будзе, сярод іншага, залежаць ад разьвіцця сытуацыі ў Беларусі.

Лідэры беларускай апазіцыі лічаць, што калі такі саміт адбудзецца, ён павінен абавязкова праходзіць пры ўдзеле дэмакратычных сілаў Беларусі.

“Мы паведамілі Томашу Пояру (а раней міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму), што любыя імпрэзы з удзелам улады павінны адбывацца з удзелам дэмакратычных сілаў. Перш за ўсё мы выступаем за ўнутрабеларускі дыялог. Што тычыцца ўдзелу прадстаўнікоў улады, то гэта можа адбывацца ў залежнасці ад таго, ці адбываюцца ў краіне дэмакратычныя перамены. Пакуль вядома, што ёсць задума правесці такі саміт, але, нагадаю, што, напрыклад, Еўрапарламент ужо праводзіў паседжанне з удзелам парламентаў Украіны, Малдовы, краін Паўдневага Каўказа і Беларусі. Беларусь на гэтым паседжанні прадстаўлялі дэмакратычныя сілы”, -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках