26 лiстапада 2024, aўторак, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працяг гучнай справы аб «жывым шчыце»: судзяць Менцюкоў (Відэа)

5

Сёння ў Менску судзяць аднаго з асноўных фігурантаў гучнай справы аб усталяванні на дарозе «жывога шчыта».

Крымінальныя справы ў адносінах п'янага кіроўцы Рамана Менцюка і ягонай жонкі, супраць якіх ставілі «шчыт», будуць разгледжаныя ў розных судовых працэсах.

"Справу Рамана Менцюка суд пачне разглядаць 28 кастрычніка, ягонай жонкі Вольгі 30 кастрычніка", паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у судзе Менскага раёна і Заслаўля.

Справу Менцюка разгледзіць суд Менскага раёна і Заслаўля, але паседжанне пройдзе ў памяшканні суда Маскоўскага раёна Менска. Справу В.Мянцюк будзе разглядацца ў памяшканні суда Менскага раёна і Заслаўля.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на праваахоўныя органы, Р.Мянцюк вінаваціцца па арт.317 Крымінальнага кодэкса Беларусі - парушэнне Правілаў дарожнага руху, пацягнуўшае цяжкія целавыя пашкоджанні. Акрамя гэтага, Р.Менцюку прад'яўленае абвінавачванне ў тым, што ён кіраваў транспартным сродкам у нецвярозым стане. В.Мянцюк прад'яўленае абвінавачванне па арт. 318 (допуск да кіравання транспартным сродкам асобы, што загадзя не мела права кіравання транспартным сродкам або што загадзя знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Інцыдэнт з удзелам Р.Менцюка на трасе Менск-Мікашэвічы адбыўся 2 сакавіка 2008 года. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, ён ехаў па трасе з хуткасцю 160 км/г. Каб затрымаць парушальніка, супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся грамадзяне, якія ні аб чым не падазравалі, і перагарадзілі імі трасу. Пры гэтым кіроўцы і пасажыры заставаліся ў машынах.

Як потым казалі супрацоўнікі ДАІ, яны спадзяваліся, што парушальнік спыніцца. Аднак Р.Мянцюк не спыніўся і пратараніў "жывы шчыт".

Пяць чалавек, уключаючы нявесту Р.Менцюка Вольгу, атрымалі розныя траўмы. Праз некалькі дзён Раман і Вольга пабраліся шлюбам. Двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі "жывы шчыт", звольненыя са службы і прысуджаныя да двух год пазбаўлення волі ўмоўна.

Пасля ўзбуджэння крымінальных справаў сям'я Менцюкоў знікла з Беларусі.

Р.Мянцюк і ягоная жонка былі затрыманыя 8 ліпеня ў Маскве, куды прыехалі з мэтай працаўладкавання. "Была атрыманая аператыўная інфармацыя, што сям'я Менцюкоў збіраецца паехаць у заапарк.

Аператыўныя супрацоўнікі затрымалі іх каля клеткі з вожыкамі", - паведаміў раней агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік аддзела вышуковай працы крымінальнага вышуку УУС Менскай вобласці Андрэй Цішкавец, які прымаў удзел у аперацыі.

11 ліпеня Р.Мянцюк быў арыштаваны па рашэнні Прэсненскага суду Масквы. 14 жніўня Генпракуратура Расеі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі Р.Менцюка ў Беларусь.

В.Мянтюк была вызваленая з-пад вартавыя, бо ў Расеі не існуе крымінальнай адказнасці за такія дзеянні. Р.Мянцюк у чаканні суду знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна (Менская вобл.).

В.Мянцюк, з якой узятая падпіска аб невыяздзе, знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасці.

Р.Мянцюк раней тройчы адбываў пакаранне за розныя злачынствы - ён быў асуджаны за крадзеж, за ўгон аўтатранспарту і хуліганства. У агульнай складанасці 28-гадовы чалавек правёў у месцах пазбаўлення волі 10 год і 3 месяцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках