25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгійскія СМІ: Лукашэнка можа патрапіць на саміт Еўразвяза ў Брусэлі

7

Аляксандр Лукашэнка можа быць запрошаны ў 2009 годзе на адзін з самітаў Еўразвяза ў Брусэлі. Аб гэтым паведамляе РИА Новости са спасылкай на бельгійскія СМІ.

У прыватнасці, такую магчымасць агучыў у прэсе намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томас Пояр, які 24 кастрычніка наведаў з аднадзённым працоўным візітам Беларусь. Па ягоных словах, кіраўніцтва Чэхіі, якой Францыя перадасць ратацыйнае старшынства ў ЕЗ з 1 студзеня 2009 года, разглядае варыянт магчымага ўдзелу беларускага прэзідэнта ў саміце ЕЗ, які адбудзецца ў фармаце "27 плюс 6" — краіны-сябры ЕЗ плюс Грузія, Арменія, Азербайджан, Украіна, Малдова і Беларусь.

Нагадаем, міністры замежных спраў краін Еўразвяза на паседжанні 13 кастрычніка ў Люксембургу прыпынілі на паўгады дзеянне забароны на ўезд у краіны Еўразвяза Аляксандра Лукашэнкі і 35 беларускіх чыноўнікаў. Рашэнне аб замарожванні рахункаў 40 беларускіх чыноўнікаў пакінутае ў сіле. У спісе неўяздных засталіся пяць чалавек: кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына і чацвёра падазраваных у дачыненні да палітычных знікненняў у 1999—2000 гадах — цяперашні міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

А.Лукашэнка быў занесены ў спіс неўяздных у красавіку 2006 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках