26 лiстапада 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс продажу даляра ЗША вырас да 2.185 рублёў

18

Максімальны курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах Менска па стане на раніцу 29 кастрычніка дасягнуў 2.185 беларускіх рублёў.

Такі курс продажу ўстанавілі адразу некалькі банкаў. Пры гэтым максімальны курс пакупкі адной адзінкі амерыканскай валюты склаў 2.150 рублёў, мінімальны — 2.115 рублёў.

У параўнанні з пачаткам тыдня курс продажу даляра ў мінскіх абменніках вырас на некалькі дзесяткаў рублёў.

Як заявіў БелаПАН прэс сакратар Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч, усплёск попыту на наяўныя даляры з боку насельніцтва пачаў фіксавацца з пачатку гэтага тыдня.

«Паўтараецца сітуацыя, якая раней сёлета ўжо назіралася з еўра, калі на фоне некаторага росту курсу еўрапейскай валюты асобныя грамадзяне кінуліся пазбаўляцца ад даляраў і скупляць еўра ў банках. Цяпер усё адбываецца з дакладнасцю да наадварот», — зазначыў прэс сакратар.

Пры гэтым М.Журавовіч дапускае, што нейкія цяжкасці ў гэтым пытанні могуць узнікнуць, асабліва ў абменных пунктах, якія размешчаны ў цэнтральнай частцы горада.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках