25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная прэса зьмяшчае спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

9

У газэце «Звязда» ад 2 кастрычніка зьмешчаны рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Нагадаем, што справа аб «экстрэмізме» была ініцыяваная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

Паводле рашэньня суду Кастрычніцкага раёну Горадні ў гэты сьпіс трапілі фільм «Урок беларускай мовы» Міраслава Дэмбіньскага, а таксама запіс канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», які праходзіў у Варшаве 12 сакавіка 2006 году.

Гэтыя матэрыялы, а таксама яшчэ сем дыскаў з фотаздымкамі падзеяў на Плошчы, 11 чэрвеня былі канфіскаваныя ў магілёўскага актывіста Алеся Буракова, які вяртаўся з Варшавы, нагадвае “Наша Ніва”.

Рашэньне суду ўступіла ў сілу 16 верасьня. Сам Буракоў кажа, што не атрымліваў ніякіх позваў у суд, а таксама нічога ня ведаў пра вынесены прысуд.

Нагадаем, што справа аб «экстрэмізме» была ініцыяваная гарадзенскім КДБ. 18 верасьня ўжо мусіў пачацца разгляд справы па прызнаньні экстрэмісцкай друкаванай прадукцыі, што ў розныя гады была канфіскаваная гарадзенскімі памежнікамі.

Па справе праходзіць дзевяць чалавек (цяпер можа высьветліцца, што іх нашмат болей) — журналіст Анджэй Пісальнік, сябар АГП Ўладзімер Ларын, сёньняшнія і былыя студэнты праграмы Каліноўскага Яўген Скрабутан, Аляксей Трубкін, Дзьмітры Мальчык, Барыс Гарэцкі, праваабаронца Валеры Шчукін, Юры Марціновіч і Дзьмітры Ёдка.

Сярод магчымых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў разглядаюцца газэта непрызнанага Саюзу палякаў «Głos znad Niemna na uchodźstwie», кніга Паўла Севярынца «Лісты зь лесу», матэрыялы першага Кангрэсу дэмакратычных сіл і шмат іншых матэрыялаў.

Працэс быў перанесены на кастрычнік. Наколькі пакуль вядома, то ніхто зь фігурантаў не атрымліваў паўторныя позвы зьявіцца ў суд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках