25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слухачы «Радыё Свабода»: «Грамадзяне Беларусі зрабілі свой выбар. Байкот рэжыму ёсьць моцны ўчынак»

“Парлямэнцкія выбары” і вынікі галасаваньня застаецца актуальнай тэмай, якую абмярковаюць шырокія колы грамадзтва. Сваім меркаваньнем сёньня дзеляцца слухачы “Радыё Свабода”.

Спадарыня: “Нядаўна прайшлі “выбары”, а правільна сказаць — фарс і цынічная фальсыфікацыя. Я не хадзіла на выбарчы ўчастак наагул. Ногі туды не вядуць. Брыдка. Да таго ж, я сябе паважаю”.

Спадарыня: “Грамадзяне Беларусі, 28 верасьня мы зрабілі свой выбар. Байкот рэжыму ёсьць моцны ўчынак. Мы знайшлі ў сабе сілы не падпарадкавацца ўціску, нахабнаму і лжываму рэжыму. Я ганаруся нашым народам, які заслужыў павагу ў вачах усяго сьвету”.

Спадар: “Цяпер ніводзін самы мацёры лукашыст не адважыцца сказаць, што мы жывем лепш за фінаў, швэдаў ці нарвэжцаў. Дык чаму яны з такой зацятай упартасьцю цягнуць Беларусь ня ўперад, а назад?”

Спадар з Украіны: “Слова з Украіны, сяброўскай Украіны. І лічу, што нельга прызнаваць “парлямэнцкія выбары” ў Беларусі і іх вынікі. Жыве Беларусь і слава Украіне! Шчасьця і здароўя беларускаму народу. Украінцы і беларусы — браты!”

Спадарыня зь Менску: “Прайшлі “выбары”, скончыліся 50-працэнтавыя льготы на праезд. За восем гадоў далі 105 тысяч і тут жа забралі”.

Спадар: “Скрыня для галасаваньня выбаршчыкаў нагадвае мне драўляную труну, дзе пахаваныя нашы галасы”.

Спадарыня: “Лукашэнка баіцца апазыцыі. Адгэтуль і фальсыфікацыя “выбараў”, і хамскія выказваньні”.

Спадар: “Лукашэнка кажа: апазыцыя павінна быць. Але на справе ён яе саджае, ганяе і ў “парлямэнт” не пускае. І мне, інваліду, бяды дадаў — узяў і льготы мае адабраў”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках