25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША настойваюць на вызваленні Зельцэра

Злучаныя Штаты працягваюць настойваць на неадкладным вызваленні амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра «з меркаванняў гуманнасці ў сувязі з дрэнным станам здароўя».

Аб гэтым заявіў Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур, каментуючы БелаПАН рашэнне Вярхоўнага суду Беларусі.

31 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд Менскага гарадскога суду і пакінуў яго ў сіле. 11 жніўня Э.Зельцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж.

«Як і раней, мы не бачым прычынаў для правядзення ўсіх судовых дзеянняў за зачыненымі дзвярамі і працягваем заклікаць да неадкладнага вызвалення Зельцэра», — адзначыў Д.Мур.

Амерыканскі юрыст Эмануіл Зельцэр і яго сакратар Уладлена Функ (Брускова) былі затрыманыя 12 сакавіка гэтага года ў Нацыянальным аэрапорце "Менск". 11 жніўня за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зельцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго. Абодва настойваюць на сваёй невінаватасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках