25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь едзе дзейсны старшыня АБСЕ

2

Дзейсны старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), міністр замежных справаў Фінляндыі Аляксандр Стуб 7 кастрычніка прыязджае ў Менск.

Аб гэтым «Радыя Свабода» паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў, што разам з іншымі лідэрамі апазіцыі атрымаў запрашэнне на сустрэчу з дзейсным старшынём АБСЕ.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі не выключана, што Аляксандра Стуба прыме Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што 28 верасня ў Беларусі прайшлі «парламенцкія выбары». У «выбарах» удзельнічалі 264 кандыдаты па 110 выбарчых акругах. У ліку кандыдатаў было каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не патрапіў у «парламент».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і нездавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў сказалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках