25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна падцверджана: Паўлічэнка больш не камандуе спецназам унутраных войскаў

12

Замест яго камандзірам 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі прызначаны палкоўнік міліцыі Юры Караеў.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" ва ўнутраных войсках.

"Ю.Караеў, прызначаны камандзірам 3-й брыгады спецназа, прадстаўлены асабовыму складу", - удакладнілі ва ўнутраных войсках.

Дзмітры Паўлічэнка, які раней быў камандзірам гэтай брыгады, адпраўлены ў распараджэнне камандуючага ўнутранымі войскамі, удакладнілі ў УВ.

Як раней паведамлялася, у ліпені бягучага года Караеў быў прызначаны камандзірам менскага АМАПа замест Юрыя Падабеда. Хто будзе камандаваць менскім АМАПам – пакуль не вядома.

Нагадаем, што Дзмітры Паўлічэнка разам з міністрам унутраных справаў Уладзімірам Навумавым, былым сакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам, экс-кіраўніком МУС Юрыем Сіваковым падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Яму забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках